Рух на частцы трасы М1 у Стаўбцоўскім раёне абмяжуюць на дзве гадзіны 9 жніўня, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
«На з'ездзе з трасы М1 на аўтадарогу Р11 паблізу в.Новая Вёска Стаўбцоўскага раёна 9 жніўня ад 11.00 да 13.00 будзе часова абмежаваны рух усіх відаў транспарту ва ўсіх напрамках. Зроблена гэта будзе ў сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту», - паінфармавалі ў ДАІ.