Галоўны рэдактар найбуйнейшай спартыўнай газеты Беларусі «Прессбола» Уладзімір Беражкоў пракаментаваў рашэнне камісіі па СМІ Нацыянальнага алімпійскага камітэту не акрэдытоўваць ягонае выданне на Алімпіяду ў Ванкувер.

«Самае вялікае заблуджэнне, якое ёсць ва ўсіх, што нібыта мы, прыватнае выданне, намераны паехаць на Алімпіяду за чужы рахунак. Але гэта не так. Білет да Ванкувера і сутачныя сваім карэспандэнтам мы аплачваем. Дакладна так, як робім на астатніх мерапрыемствах. У нас жа, калі ты не дзяржаўнае СМІ, а прыватная газета, то ты ні на што не здольны і ніякіх правоў не маеш. Абсалютна шакуючую для цывілізаванага свету пазіцыя. У той жа Расіі на Алімпіяду едуць усе прыватныя выданні, таму што там па вызначэнню няма дзяржаўных спартыўных СМІ» — сказаў У.Беражкоў.

Па словах галоўнага рэдактара, пакуль рэакцыі на абурэнне газеты не было. «Калі не лічыць таго, што спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі пазваніў нашаму карэспандэнту і паведаміў, што збіраецца падаваць у суд. Абразіўся на відавочнае», — удакладніў У.Беражкоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?