Арсень Ліс, фота Андрэя Лянкевіча

Арсень Ліс, фота Андрэя Лянкевіча

Гісторыку ідэй і культуры, доктару філалагічных навук, Арсеню Лісу -75. Ён нарадзіўся ў 1934 г у вёсцы Вётхава на Віленшчыне (сёння Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласці).
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне.

У 1966 г. выдаў кнігу пра напаўзабароненага на той час аўтара першага беларускага правапісу Браніслава Тарашкевіча.

Разам з Янкам Саламевічам сабраў успаміны і публіцыстычныя артыкулы класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкі. Арсень Ліс - збіральнік народных песняў, адзін з укладальнікаў, аўтар каментароў да кніг акадэмічнай серыі "Беларуская народная творчасць".

Дарэчы, гэтымі днямі ( да 25 лютага) ў залі беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць кніжная выстава «Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход», прысвечаная 75-годдзю навукоўца. На выставе экспануюцца кнігі, публікацыі з часопісаў і зборнікаў, укладзеныя або адрэдагаваныя сп-ром Лісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?