Прынцыповыя рознагалоссі, якія былі ў Расіі і Беларусі па пытаннях супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, знятыя, а дамоўленасці дасягнутыя. Пра гэта па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін, перадае ТАСС.

«Цяпер усе прынцыповыя рознагалоссі практычна знятыя. Усе дамоўленасці дасягнуты, зараз мае быць вельмі вялікая праца», — адказаў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, цяпер усе перамовы будуць весціся на ўзроўні рабочай групы, праз некаторы час прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі павінны будуць сустрэцца і фіналізаваць усе дамоўленасці, якія прэзідэнты краін дасягнулі на сустрэчы, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу ў ліпені. Гэта адбудзецца, удакладніў Арэшкін, на працягу месяца.

«Гэта такі крайні тэрмін, каб паспець правесці працу да снежня», — сказаў на заканчэнне расійскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0