Расея стала лідэрам па спаме ў інтэрнэце за 2008 год, паведамляе «Эхо Москвы».
Доля спаму, створанага ў Расейскай Федэрацыі, склала 22 адсоткі ад сусветнага аб’ёму. На другім месцы знаходзяцца Злучаныя Штаты, дзе створана 16 адсоткаў усіх спамавых допісаў, паведамляецца ў справаздачы Лабараторыі Касперскага.
Каб прыцягнуць увагу, спамеры выкарыстоўвалі найбольш папулярныя леташнія тэмы: Чэмпіянат Еўропы па футболе, Алімпійскія гульні, сусветны фінансавы крызіс, выбары прэзідэнта ЗША.