У Мінску хлопчык 10-12 гадоў зваліўся з даху 12-павярховага дома, дзіця з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі, паведамляе МУС.

Пра здарэнне паведаміў сведка сёння каля гадзіны дня. Інцыдэнт адбыўся ў шматпавярховіку па вуліцы Пляханава. На месцы працуе следча-аператыўная група. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў на даху з сябрам.

Дапаўненне: Пазней стала вядома, што выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0