На акцыі ў абарону сумленных выбараў і салідарнасці з маскоўскай апазіцыяй у Санкт-Пецярбургу затрымалі больш за 50 чалавек. Паводле «Коммерсанта», усяго ў Пецярбургу сабралася больш за дзвесце грамадзян.

Акрамя таго, невядомы правакатар распыліў газ з пярцовага балончыка ў чалавека з плакатам. Абодва былі затрыманыя.

Мітынг праводзіцца з-за адмовы Цэнтрвыбаркама зарэгістраваць апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў маскоўскую думу.

У падтрымку сталічнай акцыі таксама ідуць мітынгі ў рэгіёнах. У прыватнасці, акцыі прайшлі ва Уладзівастоку, Іжэўску, Іркуцку, Казані, Краснадары, Навасібірску, Арэнбурзе, Самары, Томску, Хабараўску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0