Маладзечанцы ўбачылі, як хлопец з нажом ганяецца за дзяўчынай па горадзе, і паведамілі ў міліцыю.

Фігурантам вулічнага скандалу стаў 28-гадовы грамадзянін Турцыі. Як аказалася, мужчына прыехаў да жонкі, 24-гадовай мясцовай жыхаркі, для прымірэння.

Раз'юшаны хлопец напаў на дзяўчыну і ўдарыў па твары. Раскідаўшы па тратуары рэчы з сумачкі, ён нажом парэзаў асабістыя рэчы і дакументы.

Акрамя маёмасці значна пацярпеў і пашпарт беларускі.

Завялі крымінальную справу. Мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Затрыманы не першы раз прыязджае ў Беларусь нібыта памірыцца са сваёй каханай. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку па фактах пагроз забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0