Дзень, калі ў Маскве і дзясятках іншых расійскіх гарадоў ішлі мітынгі пратэсту з патрабаваннем сумленных выбараў і вызвалення арыштаваных па справе аб «масавых беспарадках», прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў у кампаніі байкераў з мотаклуба «Начныя ваўкі», паведамляюць інфармагенцтвы.

Image result for путин крым ночные волки

Фота: kremlin.ru.

У суботу Пуцін адправіўся ў анексаваны Расіяй Крым на байк-шоу, арганізаванае «Начнымі ваўкамі». На злёт каля гары Гасфорта ў Севастопалі Пуцін прыбыў на чале калоны байкераў.

Прэзідэнт РФ асабіста сядзеў за рулём матацыкла «Урал» з каляскай. У калясцы сядзеў кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, а за спіной Пуціна - часовы выканаўца абавязкаў губернатара Севастопаля Міхаіл Разважаеў.

Па правую руку Пуціна суправаджаў лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў па мянушцы Хірург.

На яго матацыкле лунаў трыкалор з дзіўным сімвалам, вонкава падобным на герб СССР, толькі з расійскім двухгаловым арлом замест зямнога шара з сярпом і молатам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?