Сутыкненне паміж мусульманамі, што сабраліся на маленні ў гонар Курбан-Байрама, і паліцыяй адбылося на Храмавай гары ў Іерусаліме, паведамляюць інфармагенцтвы.

Умяшанню паліцэйскіх папярэднічаў канфлікт мусульман з іўдзеямі ля ўваходу на тэрыторыю святыні. Каб развесці натоўп, праваахоўнікі ўжылі святлошумавыя гранаты. У выніку сутыкнення ёсць пацярпелыя сярод прадстаўнікоў дзвюх рэлігій, аднак дакладная колькасць пакуль не называецца.

У дні ісламскіх святаў Храмавая гара адкрытая толькі для наведнікаў, якія вызнаюць іслам, але сёлета Курбан-байрам супаў з Дзявятым ава — нацыянальным днём жалобы яўрэйскага народа — днём, калі былі разбураныя Першы і Другі Іерусалімскія храмы. Прадстаўнікі іўдзейскіх арганізацый прасілі ўлады забяспечыць ім уваход у святыню, але паліцыя ў мэтах бяспекі абмежавала іўдзеям доступ на Храмавую гару.

Курбан-байрам з'яўляецца адным з двух галоўных святаў ісламу, свята заканчэння хаджу, які адзначаецца праз 70 дзён пасля Ураза-Байрама, свята разгавення пасля месяца посту Рамадана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0