Французскаму футбольнаму клубу «Пары Сен-Жэрмен» не паступала канкрэтных прапаноў па нападніку Неймару. Пра гэта паведамляе RMC Sport.

У СМІ з'яўляецца супярэчлівая інфармацыя адносна бразільскага форварда. Паведамлялася, што футбалістам цікавяцца каталонская «Барселона» і мадрыдскі «Рэал».

Паводле інфармацыі RMC Sport, Неймар хоча перайсці ў стан «Барсы», колеры якой бараніў ад 2013 да 2017 года. Marca сцвярджае, што сіне-гранатавыя хочуць вярнуць гульца толькі праз абмен.

Таксама была інфармацыя аб тым, што галоўным прэтэндэнтам на гульца стаў «Рэал», і мадрыдскі клуб усё ж зрабіў прапанову, якое адхіліў «ПСЖ».

Раней паведамлялася, што Паўла Дыбала можа замяніць Неймара ў «ПСЖ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?