Расійская дзяржкарпарацыя «Росатам» апублікавала імёны супрацоўнікаў Расійскага федэральнага ядзернага цэнтра - Усерасійскага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай фізікі (РФЯЦ-ВНИИЭФ, Саров, Ніжагародская вобласць), якія загінулі падчас выбуху ў Архангельскай вобласці.

Гэта Аляксей В'юшын, Яўгеній Каратаеў, Вячаслаў Ліпшаў, Сяргей Пічугін, Уладзіслаў Яноўскі.

У паведамленні «Росатама» загінуўшых назвалі нацыянальнымі героямі і элітай Сараўскага ядзернага цэнтра. Усе яны прадстаўленыя да дзяржаўных узнагарод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0