УНІАН
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі просіць міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава звольніць кіраўніцтва міліцыі Жытомірскай вобласці. Пра гэта прэзідэнт заявіў падчас рабочай паездкі ў Жытомірскую вобласць, паведамляе РБК-Украіна.
У прыватнасці, Зяленскі просіць вызваліць ад пасады начальніка Жытомірскай абласной міліцыі Вячаслава Печаненку і кіраўнікоў двух райаддзелаў.
«Хто такі «Пірат» Віктар Алейнік? Ці ёсць крымінальныя справы ў дачыненні да гэтага чалавека? Я не буду называць усіх імёнаў, я думаю, што гэтыя людзі нас зараз слухаюць: найлепшы варыянт — збіраць рэчы і мяняць краіну жыхарства. Гэта будзе мяккі варыянт для іх. Кіраўнікі райаддзелаў міліцыі Алеўскага і Аўруцкага раёнаў, я вельмі прашу вас звольніць (звяртаючыся да кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Сяргея Князева)», - сказаў Зяленскі.
Зяленскі таксама прапаноўваў сысці ў адстаўку Вячаславу Печаненку пасля дакладу аб выніках барацьбы з незаконнай здабычай бурштыну.





