Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

На выбарах 2016 года 31% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, піша sb.by

— Датэрміновае галасаванне вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31% выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах датэрмінова. Гэтая форма вельмі зручная для выбаршчыкаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем.

І тыя, хто заклікаюць адмовіцца, яны не разумеюць усёй тэхналогіі выбараў. Больш за тое, яны хочуць, каб у выбарах тады ўдзельнічала мінімальная колькасць выбаршчыкаў, мы ж імкнемся да максімальнай. Таму гэты працэс будзе працягвацца. Дарэчы, датэрміновае галасаванне — гэта агульнапрыняты еўрапейскі досвед, — сказала Лідзія Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0