Уладзімір Саўчанка.

Уладзімір Саўчанка.

«Мы павінны эканоміць на ўсім: ад асадак і паперы да газу і энергіі, якія з кожным годам усё даражэюць»
— заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка, адказваючы на пытанні газеты «Вечерний Гродно». Па яго словах, магчыма скароціцца фінансаванне тэхнічнага пераўзбраення, не будуць будавацца новыя заводы, а высілкі будуць скіраваныя на завяршэнне пачатага будаўніцтва.

Кіраўнік Гродзеншчыны адзначыў, што

ў студзені назіралася скарачэнне тэмпаў росту вытворчасці на «Азоце» 105% супраць леташніх 115%,
а таксама прызнаў факт назапашвання гатовай прадукцыі на складах да 60%. Апошняе ён патлумачыў працяглымі выходнымі ў Расіі, куды завозіцца да 40% тавараў.

Прапанова польская кампаніі «Кульчык Холдынг» сумеснай пабудовы вугальнай электрастанцыі ў Беларусі разглядаецца, заявіў Саўчанка, аднак канкрэтнага рашэння ў адносінах да гэтай прапановы пакуль няма. Праект ацэньваецца на суму каля 1 мільярдаў даляраў.

Чыноўнік таксама паведаміў пра праект расійскай кампаніі па стварэнні пад Лідай прадпрыемства па перапрацоўцы насення рапсу і соі. Памер інвестыцый сягае пад $150 млн.

«Ці праўда, што беларусы ўжо не «бульбашы», бо перад традыцыйнай культурай — бульбай у сельскай гаспадарцы ўсё часцей аддаюць перавагу кукурузе і рапсу?» — задала пытанне «ВГ».

«Мы «бульбашамі» былі і застаёмся імі. Бульбы сталі вырошчваць меней, але дастаткова.
Сёння нашая задача — развіваць нетрадыцыйныя культуры» — быў адказ Саўчанкі.
«Ужо вырашана, што Свяцк забярэ Нацбанк. Як дзяржаўная структура, згодна дзеючаму заканадаўству, бясплатна. Пасля рэканструкцыі тут плануюць адчыніць гатэль, кавярню і зрабіць месца даступным для наведванняў»
— расказаў кіраўнік вобласці пра лёс помніка XVIII ст., які ніхто так і не наважыўся набыць на аўкцыёнах.

СП паводле «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0