У Мінскай вобласці з пагоняй затрымалі п'янага кіроўцу квадрацыкла, паведамляе міліцыя.

11 жніўня каля 19.40 увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў малады чалавек, які рухаўся па дарозе Калодзішчы-Заслаўе на квадрацыкле, што забаронена правіламі дарожнага руху.

Кіроўца праігнараваў патрабаванні спыніцца і працягнуў рух. У выніку пераследу яго затрымалі ў садовым таварыстве «Заценьская крыніца».

За рулём квадрацыкла знаходзіўся 33-гадовы жыхар Мінска. Медыцынскі агляд паказаў у яго 1,08 праміле алкаголю. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы, а квадрацыкл адправілі на штрафную стаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0