У нумары:

«Аты‑баты, забралі лідэраў у салдаты», піша Зміцер Панкавец пра палітычны прызыў 2009 году.

***

«Начныя матыліцы».

«Дзяўчаты пайшлі на панэль. Хто яны, што падштурхнула іх да гэтага? Разбэшчанасць, цяжкія бытавыя ўмовы, а мо адразу тое і другое? У адным Пухавіцкім раёне іх некалькі дзесяткаў», ‑ расследаванне Янкі Пухавіцкай.

***

«Як стаць зоркай тэлеэкрану».

Наталля Дзейка — удзельніца шоў на АНТ «Пасаг для нявесты». Адметнасць гэтай удзельніцы была ў тым, што разам са сваім жаніхом Сяргеем Варывоцкім, яны адзіныя гаварылі на шоў па‑беларуску.

«Што ад БАТЭ засталося» — найлепшыя гульцы чэмпіёна Беларусі пакінулі клуб, уладкаваўшыся ў Нямеччыне, Італіі і Расіі;

***

«Ці хадзіў па Беларусі «Чорны кот»?

Алег Дзярновіч аналізуе працу польскага даследчыка Рафала Ўнука пра беларускае антысавецкае супраціўленне, надрукаваную ў часопісе ARCHE ‑‑ «Легенда пра падполле Вітушкі — аперацыйная гульня савецкіх спецслужбаў»

Даніла Жукоўскі рэцэнзуе зборнік апавяданняў Паўла Касцюкевіча «Душпастырскія спатканні для дачнікаў».

Новы нумар «Нашай Нівы» ў шапіках у Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга раніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0