У вольным продажы зборніка не будзе – яго ўжо выкупілі Саюз беларускіх пісьменнікаў ды ветэранская арганізацыя Гродна.

На мінулым тыдні выдавецтва «Кнігазбор» выдала зборнік паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву «Пасланец мужнасці». У кнігу ўвайшлі вершы беларускіх аўтараў, сярод якіх Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў ды іншыя, а таксама творы замежных аўтараў.

Як паведаміў дырэктар «Кнігазбору» Генадзь Вінярскі, наклад зборніка склаў усяго 200 асобнікаў, у вольным продажы кніг ужо не засталося.

«Па сто асобнікаў выкупілі ветэранская арганізацыя Гродна ды Саюз беларускіх пісьменнікаў» – адзначыў сп. Вінярскі.
СПБ, а таксама даследчык творчай спадчыны Васіля Быкава Сяргей Шапран, прынялі ўдзел ва ўкладанні зборніка «Пасланец мужнасці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?