Выбух пад Архангельскам адбыўся пры выпрабаванні прататыпа крылатай ракеты новага тыпу, пра якую згадваў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паведамляе The New York Times са спасылкай на амерыканскую разведку.

Прадстаўнікі разведкі ЗША на ўмовах ананімнасці заявілі, што падазраюць, што выбух звязаны з выпрабаваннем прататыпа міжкантынентальнай крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай Буравеснік, якую НАТА пазначае як SSC-X-9 Skyfall.

Гэтая крылатая ракета можа дасягнуць любога кутка Зямлі. Яна стартуе з наземнай пускавой устаноўкі і абсталявана ядзернай энергаўстаноўкай.

Буравеснік практычна недасяжны для перахопу існуючымі амерыканскімі супрацьракетнымі сістэмамі на Алясцы і ў Каліфорніі, якія прызначаны для перахопу міжкантынентальных балістычных ракет у космасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0