На паўднёвым усходзе Аўстраліі выпаў снег, ападкі прывялі да транспартнага калапсу і гібелі сама меней аднаго чалавека, піша news.com.au.
Снег выпаў на шырокіх тэрыторыях штата Новы Паўднёвы Уэльс, уключаючы авечкагадоўчую ферму каля Гоўлберна, дзе былі заўважаны кенгуру, якія гарэзнічалі ў снезе.