У Браслаўскім раёне знойдзена цела мужчыны, што знік чатыры гады таму, паведамляе МУС.

На месцы, дзе знайшлі цела, працуе следча-аператыўная група. Супрацоўнікі міліцыі падазраюць, што мужчыну забіў яго сын.

У 2015 годзе ў Браслаўскі РАУС паступіла паведамленне аб знікненні 49-гадовага жыхара адной з вёсак раёна. У міліцыю звярнулася яго жонка. Яна патлумачыла, што муж выйшаў з хаты сваіх знаёмых і знік. У выніку быў знойдзены ровар зніклага, аднак знайсці мужчыну тады так і не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0