Сёння на Лагойскім тракце ў Мінску 11-гадовая дзяўчынка трапіла пад трамвай, паведамляе МУС.

Пры пад'ездзе да рэгуляванага пешаходнага пераходу кіроўца трамвая ўбачыў, як на чырвоны сігнал святлафора на трамвайныя пуці выйшла 11-гадовая дзяўчынка. Аднак экстранае тармажэнне не дапамагло пазбегнуць наезду. Брыгада хуткай дапамогі даставіла дзяўчынку ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0