Беларускі гістарычны агляд. том 15, Сшыткі 1—2 (28—29), снежань 2008

Новы нумар БГА, што выдаецца ад 1994 г. (галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч), прысвечаны ваеннай гісторыі ВКЛ ад першых войнаў з Масковіяй да падзелаў Рэчы Паспалітай.


У прадмове «Ад рэдакцыі» зазначаецца, што тыя войны прывялі да разбурэнняў і значных скарачэнняў колькасці жыхароў як у зонах ваенных дзеянняў, так і па‑за імі. Толькі ў 1790 г. аднавілася тая колькасць насельніцтва, што была да сярэдзіны 17 ст.

Войны прывялі як да зменаў структуры насельніцтва, як у нацыянальным, так і сацыяльным плане (непапраўныя страты беларускага мяшчанства падчас вайны 1654—1667 гг.).

Сярод артыкулаў: тэксты Віктара Цемушава «"Вайна» падчас міру". Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486‑‑1494)»,

Андрэя Янушкевіча «Нявыкарыстаныя шанцы рэваншу: ВКЛ у канцы Інфлянцкай вайны»,

Генадзя Сагановіча «ВКЛ і вайсковыя канфедэрацыі 1612—1614 гг.»,

Кшыштафа Касажэцкага «Стаўленне шляхты ВКЛ да шведскага і маскоўскага панавання ў 1655—1656 гг.»,

Дзмітрыя Віцько «Спробы рэспубліканцаў дамагчыся ўлады над войскам ВКЛ у 1697‑1698 гг.»

У нумары таксама традыцыйна друкуюцца рэцэнзіі на новыя гістарычныя кнігі.

Андрэй Ціхаміраў, напрыклад, піша пра кнігу Ніла Нікандрава «Іван Саланевіч: народны манархіст».

Гэта першая падрабязная біяграфія чалавека, што меў прамое дачыненне і да Беларусі. Нікандраў, сярод іншага, піша, што Саланевіч быў дарадчыкам фінскага ўраду падчас савецка‑фінляндскай вайны 1939-1940 г., а ў 1941 г. лідэр беларускіх нацыянал‑сацыялістаў Фабіян Акінчыц прапанаваў яму стаць міністрам прапаганды ў Беларусі. Саланевіч адказаў, што ён лепш будзе швейцарам у расійскага міністра прапаганды, чым беларускім міністрам.

* * *

Новы нумар у незалежных распаўсюднікаў ды «Акадэмкнізе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?