Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

Адмоўныя адказы прыйшлі з Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB, Моладзевага тэатру эстрады, кінатэатраў «Аўрора» і «Цэнтральны», Цэнтральнага Дому афіцэраў, палацаў культуры чыгуначнікаў, МАЗ, МТЗ, «Сукно» і Палацу Рэспублікі.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні БХД Павал Севярынец не выключае правядзеньня ўстаноўчага зьезда БХД на Кастрычніцкай плошчы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0