Міхаіл Снягір, photo.bymedia.net

Міхаіл Снягір, photo.bymedia.net

Экс-пракурору Міншчыны Міхаілу Снегіру канчатковае абвінавачанне яшчэ не прад’яўлена.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч.

Справа расследуецца Генпракуратурай, Снягір застаецца ў следчым ізалятары, але канчатковае абвінавачанне яму яшчэ не прад’яўлена, — сказаў Ракевіч

Ён ухіліўся ад адказаў на пытанні, ці прызнаў Снягір сваю віну і ці мае гэтая справа судовую перспектыву.

12 снежня М. Снегіру было прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Тады ён ён быў змешчаны пад варту.

10 снежня генеральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў журналістам, што факт будаўніцтва цягам чатырох гадоў М.Снегіром дома на падстаўную асобу, «хутчэй за ўсё, будзе пацверджаны». Паводле Васілевіча, яго здзівіла, што цягам такога доўгага часу гэты факт не быў выяўлены праваахоўчымі органамі і пра яго не было паведамлена генеральнаму пракурору. «Следства ідзе інтэнсіўна», — адзначыў тады Васілевіч. Паводле яго словаў, ацэначны кошт дома складае 350 млн. руб.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0