24 жніўня ў цэнтры Мінска адбудзецца пяты фестываль сяброўства Беларусі і Грузіі «Тбiлicоба». Арганізатары шукаюць «Панну Тбiлiсоба», якую карануюць проста на фестывалі.

Крытэрый выбару не самы стандартны: ацэньвацца будуць бровы. Удзельнічаць могуць бровы любой формы, колеру, гушчыні, галоўнае — яны павінны адлюстроўваць характар ​​прэтэндэнтак. Дзяўчыне, якая атрымае званне «Панны Тбiлiсоба», падораць гадавы абанемент на догляд броваў у броў-барк Fedina і гадавы запас мінеральнай вады Borjomi.

Незвычайны конкурс прыгажосці адбудзецца ў гэтую нядзелю, 18 жніўня, у броў-бары Fedina (зав. Малочны, 4) з 13:00 да 15:00. Выбіраць уладальніцу самых характэрных броваў Беларусі будуць папулярныя блогеры і стылісты.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба загадзя адправіць заяўку на пошту [email protected]. Заяўкі прымаюцца да 18:00 17 жніўня.

«Свята з грузiнска-беларускiм характарам» — пад такім лозунгам сёлета пройдзе фестываль «Тбілісоба».

«Каб падкрэсліць індывідуальнасць, трэба проста быць натуральнай: гэтую думку мы і хочам данесці сваім конкурсам. Бо бровы — гэта тая частка знешнасці, якую не схаваеш, як і яркі характар​​», — каментуе Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus і арганізатар фэсту «Тбілісоба», і тлумачыць сэнс такога незвычайнага конкурсу.

Хто не пройдзе на конкурс, зможа паэксперыментаваць над бровамі ўжо падчас фэсту ў наступную суботу. Майстры з салона Fedina дапамогуць падкрэсліць свой характар ​​і зробяць макіяж броваў любому ахвотнаму.

Выявіць характар ​​24 жніўня можна будзе і на іншых пляцоўках фестывалю. Напрыклад, на танцпляцоўцы разгорнецца батл паміж картулі (грузінскі вясельны танец), лявоніхай, вогам, хіп-хопам і кантэмпарары. А на грузінскім вяселлі, якое пройдзе проста падчас фестывалю, можна будзе пачуць самы доўгі тост і пазнаёміцца ​​з традыцыйнымі абрадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0