11 лютага адбудзецца візіт міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Берлін.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе МЗС Германіі, у праграме візіту — сустрэча з кіраўніком германскага знешнепалітычнага ведамства Франкам‑Вальтэрам Штайнмаерам. Пасля яе заканчэння запланаваны падыход да прэсы. Парадак дня сустрэчы пакуль удакладняецца.

Вечарам С.Мартынаў выступіць у гатэлі «Адлон» з прамовай на англійскай мове на тэму «Дыялог ЕС — Беларусь: новыя перспектывы». Выступленне арганізавана пры падтрымцы германскіх палітолагаў Аляксандра Рара (Нямецкае таварыства знешняй палітыкі) і Райнера Лінднера (Усходні камітэт нямецкай эканомікі, Нямецка‑беларускае таварыства).

У МЗС Беларусі не каментуюць інфармацыю аб візіце міністра.

Марына Рахлей, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0