Прэзідэнт Інданэзіі Джок Відода прапанаваў парламенту перанесці сталіцу з горада Джакарта на востраў Калімантан (Барнэа)

Паводле яго слоў, новая сталіца пакажа прагрэс краіны ў эканамічным развіцці.

«Я прашу ў вас дазволу перанесці нацыянальную сталіцу на востраў Калімантан», — сказаў Відода.

Удакладняецца, што дакладнае месца размяшчэння для новай сталіцы Інданезіі кіраўнік дзяржавы не назваў.

Перанос сталіцы з Джакарты можа заняць да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0