Заснавальніца праекта «Імёны» Кацярына Сінюк і дырэктар Probusiness.io Віталь Валянюк пабраліся шлюбам.

Пра гэта яны паведамілі ў фэйсбуку.

У 2016 годзе «Наша Ніва» называла Кацярыну Сінюк чалавекам года.

Кацярына Сінюк працавала на партале Tut.by, пасля стварыла праект «Імёны», праз якія збірае грошы для людзей у патрэбе, інвалідаў, дзяцей-сірот.

Чытайце. Чалавек года — 2016 Кацярына Сінюк, якая паказала, наколькі многа могуць зрабіць людзі без дапамогі дзяржавы

Віталь Валянюк працаваў у прэзідэнцкім пуле ад «Советской Белоруссіі», пасля быў рэдактарам Finance.tut.by і агенцтва «Бізнэс-навіны». Цяпер займаецца праектам Probusiness.io — пляцоўкай з бізнэс-інфармацыяй, створанай на базе Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0