Беларусбанк нагадвае, што колькасць выпадкаў махлярства з выкарыстаннем так званай сацыяльнай інжынерыі становіцца ўсё больш.

Зламыснікі тэлефануюць кліентам i прадстаўляюцца работнікамі банкаў, у тым ліку з службаў бяспекі. На розных падставах яны просяць пашпартныя звесткі, рэквізіты банкаўскіх плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, коды і інфармацыю па рэшце на рахунку.

Беларусбанк заклікае не называць нікому пашпартныя звесткі, поўныя рэквізіты сваёй карткі і аўтарызацыйныя коды.

Супрацоўнік банка ведае ўсю неабходную асабістую інфармацыю пра вас, таму паведамляць яе трэцім асобам ні ў якім разе нельга.

Пры паступленні званкоў ад зламыснікаў з «афіцыйнага» нумара банка альбо атрыманні sms-паведамленняў з настойлівымі заклікамі назваць дадзеныя карткі, папярэдзьце, што самі ператэлефануеце ў кантакт-цэнтр або менеджара банка, а пасля абавязкова звяжыцеся з банкаўскімі спецыялістамі і раскажыце пра сітуацыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0