16 жніўня гродзенскія археолагі падзяліліся навіной аб знаходцы на тэрыторыі Старога замка. На раскопе каля месца, дзе была вежа Вітаўта, знайшлі каменныя ядры. Паводле здагадак археолагаў, такімі снарадамі маглі карыстацца ў час аблогі гродзенскага замка ў канцы 14 стагоддзя, піша Hrodna.life.

Археолагі лічаць, што ядры на тэрыторыі замка апынуліся ў выніку барацьбы Вітаўта і Ягайлы ў канцы 14 стагоддзя.

Падобныя каменныя ядры ў Старым замку знаходзілі савецкія і беларускія археолагі і раней. Цяпер іх можна ўбачыць каля гармат ля ўваходу ў музей у Старым замку. Сённяшнія знаходкі пакуль што ляжаць недалёка ад будаўнічай пляцоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?