Заявіў 5 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, пасля таго як тэрарызм «стаў рэальнай пагрозай бяспецы грамадзян ва ўсім свеце, адпаведныя меры сталі прымацца на дзяржаўным узроўні».

«Вы ведаеце, было шмат інфармацыі, што ў першую чаргу ў самай дэмакратычнай дзяржаве свету — ЗША — быў прыняты шэраг мер, якія абмяжоўваюць правы грамадзян, — сказаў П.Міклашэвіч.

— Я сам нядаўна падчас паездкі ў Кейптаун падчас праходжання надгляду ў аэрапорце Стамбула зведаў не зусім прыемную працэдуру, падчас якой давялося здымаць абутак.
Нягледзячы на дыпламатычны пашпарт і статус, у мэтах бяспекі мне нароўні з усімі давялося праходзіць такі кантроль».

МУС праводзіць масавую дактыласкапію грамадзян пасля выбуху самаробнага прыстасавання на перасячэнні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя. Паводле дзейнага заканадаўства, дактыласкапія з’яўляецца добраахвотнай, за выключэннем шэрагу выпадкаў. Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў звярнуўся ў Савет бяспекі і Савет міністраў з прапановай унесці папраўкі ў закон аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, што дазволіць праводзіць дактыласкапіраванне ўсіх вайскоўцаў. Цяпер абавязковае дактыласкапіраванне павінны праходзіць грамадзяне, якія прызываюцца на службу. Ініцыятыву У.Навумава падтрымаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0