Рыхтуючыся да адкрыцця Астравецкай АЭС у Беларусі, літоўскі ўрад абяцае ў найбліжэйшы час прыняць рашэнне аб тым, як фінансаваць куплю ёду ў таблетках, піша Delfi.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Ёд у таблетках выкарыстоўваецца ў выпадку ядзернай аварыі для абароны арганізма ад уздзеяння радыяцыі.

«Міністэрства аховы здароўя ў рамках сваёй кампетэнцыі прыклала ўсе намаганні для забеспячэння жыхароў Літвы ёдам ў таблетках — пошуку пастаўшчыкоў, узгаднення тэрмінаў пастаўкі, колькасці, канкрэтнай упакоўкі і гэтак далей. Урад вызначыцца з крыніцай фінансавання ў найбліжэйшы час і зможа працягнуць працэс закупак», — паведаміла BNS урадавая канцылярыя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Літвы, з пастаўшчыком была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што неабходная колькасць ёду ў таблетках можа быць дастаўлена ў Літву на працягу аднаго месяца. Таблеткі планавалася распаўсюдзіць сярод насельніцтва да пачатку працы электрастанцыі гэтай восенню.

Раней было абвешчана, што будзе закуплена больш за 4 мільёны доз ёду ў таблетках, першапачаткова для распаўсюджвання сярод тых, хто знаходзіцца бліжэй да электрастанцыі на мяжы краіны. На гэта плануецца вылучыць каля 900 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0