У гаражным кааператыве ў вёсцы Калядзічы Мінскага раёна, на станцыі тэхнічнага абслугоўвання пры правядзенні рамонтных работ машына ўпала на 20-гадовага аўтаслесара, паведамляе міліцыя.
З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі маладога чалавека шпіталізавалі. 20-гадовы мінчук працаваў на станцыі менш за паўгода.