У Адэсе праваахоўнікі затрымалі вядомага бізнэсоўца Вадзіма Чорнага, уладальніка гасцініцы Tokyo Star, у якой у выніку пажару загінулі 9 чалавек, паведамляе УНІАН.

Пажар у гатэлі здарыўся ў ноч на 17 жніўня. Загінулі дзевяць чалавек, 10 пацярпелі, сямёра выратаваныя, а 136 эвакуяваны. У гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек.

Гатэль знаходзіцца каля вакзалаў і пазіцыянаваў сябе як вельмі танны, таму карыстаўся папулярнасцю сярод турыстаў.

Паведамлялася, што ў ім было 29 замежнікаў, у тым ліку 14 беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0