Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прагназуе значнае падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2009 годзе і рост інфляцыі.
Пра гэта паведаміў 5 лютага ў Мінску падчас прэзентацыі Даклада аб працэсе пераходу за 2008 год вядучы эканаміст ЕБРР па Беларусі Аляксандр Пляханаў.

«Прагноз эканамічнага росту па Беларусі, які мы зрабілі, дастаткова аптымістычны ў параўнанні з прагнозамі шэрагу аналітыкаў — 2%.

Гэта значна ніжэй, чым 10% за 2008 год, але вышэй, чым мы чакаем у Расіі, Украіне, Казахстане
і многіх іншых краінах», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым спецыяліст зазначыў, што зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту будзе характэрна амаль для ўсіх краін рэгіёну. У той жа час, некаторыя дзяржавы СНД, у прыватнасці Туркменістан і Азербайджан, будуць развівацца даволі высокімі тэмпамі. Рост эканомікі Туркменістана абумоўлены высокімі цэнамі на газ, а Азербайджана — працягам распрацоўкі нафтавых радовішчаў.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця таксама папярэджвае аб рызыцы «раскручвання спіралі інфляцыі ў Беларусі».

«Мы ацэньваем інфляцыю на 2009 год у раёне 15%», — сказаў А.Пляханаў,
адказваючы на пытанне БелаПАН аб прагнозе ЕБРР адносна росту спажывецкіх цэн у Беларусі.

Пры гэтым вядучы эканаміст ЕБРР растлумачыў, што Даклад аб працэсе пераходу за 2008 год рыхтаваўся летам 2008 года, калі была іншая эканамічная сітуацыя і ўплыў на ўзровень інфляцыі аказваў рост цэн на харчаванне і энерганосьбіты. «Цяпер рост цэн на харчаванне і энергетычная тавары ў глабальным кантэксце спыніўся», — сказаў А.Пляханаў.

Гэта магло б быць прычынай зніжэння цэн і ў Беларусі, аднак, як зазначыў эксперт, адбылася адначасовая істотная дэвальвацыя беларускага рубля. У выніку павялічваецца кошт імпарту і імпартных кампанентаў у складзе беларускай прадукцыі, і ўсё гэта цягне рост цэн. «Так што рызыка інфляцыйнай спіралі і інфляцыйных чаканняў застаецца», — сказаў А.Пляханаў.

У цэлым, зазначыў эксперт, «крызіс, безумоўна, прыходзіць у многія краіны звонку, аднак рашэнне ўзніклых праблем — гэта шмат у чым унутраныя праблемы кожнай краіны». Прадстаўнік ЕБРР сфармуляваў шэраг унутраных задач, што стаяць у сувязі з гэтым. Гэта забеспячэнне ўстойлівасці фінансавай сістэмы, рэструктурызацыя фінансавага сектара, захаванне доступу малых і сярэдніх прадпрыемстваў да крэдытаў. У асобных выпадках размова таксама можа ісці аб зменах у бюджэтнай палітыцы.

***

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не прагназуе да канца гэтага года значнай дэвальвацыі беларускага рубля, заявіў Аляксандр Плясанаў

Ён падкрэсліў, што рабіць нейкія канкрэтныя прагнозы цяжка, бо складана ацэньваць перспектывы тых трох валют (расійскі рубель, еўра і долар), у адносінах да якіх ацэньваецца беларускі рубель.

Разам з тым А.Пляханаў падкрэсліў, што прагноз ЕБРР адносна развіцця эканомікі Расіі, расійскага рубля дастаткова аптымістычны. «Наш прагноз па росце эканомікі Расіі — 1%, з гэтай прычыны мы не закладваем дэвальвацыі расійскага рубля і ў сувязі з гэтым не прагназуем значнай дэвальвацыі беларускага рубля», — зазначыў вядучы эканаміст.

Нягледзячы на прывязку да кошыка валют, сказаў ён, насельніцтва Беларусі «прызвычаілася і будзе арыентавацца на даляр».

Паводле слоў прадстаўніка ЕБРР, складанасць сітуацыі, з якой сутыкнулася Беларусь, звязана з падзеннем попыту з боку асноўных гандлёвых партнёраў. У цэлым, працягнуў А.Пляханаў, урадам быў прыняты шэраг своечасовых захадаў, у тым ліку ў фінансавым сектары, у прыватнасці ў пытанні гарантавання захаванасці ўкладаў насельніцтва.

Нацбанк цяпер кантралюе стан банкаўскай сістэмы Беларусі, лічыць А.Пляханаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0