Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька не лічыць, што яго грамадскаму аб'яднанню трэба станавіцца партыяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

«Я не думаю, што сёння трэба нам станавіцца партыяй. Рэч у тым, што «Белая Русь» рэалізуе сваю палітыку, сваю праграму ў фармаце грамадскага аб'яднання вельмі і вельмі паспяхова.

Мы не хочам змагацца за ўладу, мы пры ўладзе», — заявіў Давыдзька.

«Як толькі мы станем партыяй, мы станем проста партыяй, якой будзе трэба змагацца за ўладу. Можа быць, у будучыні, але не сёння», — дадаў ён.

Давыдзька расказаў, што лічыць сябе не палітыкам, а грамадскім дзеячам.

— А якія палітычныя амбіцыі Генадзя Давыдзькі?

— Я не лічу сябе палітыкам, я лічу сябе грамадскім дзеячам.

— А сенатар не палітык?

— Сенатар? Не. Я не лічу гэтую працу палітычнай. Я працую ў камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Рэгіянальная палітыка — калі можна называць гэта палітыкай — гэта што? Гэта, зноў жа, рэвізія мясцовых заканадаўстваў і спроба з недасканаласцю гэтых механізмаў, калі яны дзесьці ёсць, змагацца. Можна назваць гэта палітыкай, але насамрэч гэта жыццё. Жыццё, якое трэба рабіць лепшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0