Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў Аляксей Сюдак, валанцёр з Вілейкі.

«У суботу нам патэлефанавала жанчына з Даўгінава з крыкам аб дапамозе. Яна расказала, што нехта кінуў сабаку ў яму-прыбіральню з фекаліямі ў мястэчку Даўгінава. Выклікалі МНС, участковага міліцыянера. Агульнымі намаганнямі сабаку дасталі», — расказвае валанцёр.

Сабаку назвалі Багданам.

«Сабачка з’явіўся ў мястэчку ў ліпені, ён прыйшоў у Даўгінава разам з пілігрымкай, якая ішла ў Будслаў. Мы яшчэ тады спрабавалі знайсці яму гаспадароў, размяшчалі аб’явы ў інтэрнэце. Сабачку неабыякавыя людзі падкормлівалі, не крыўдзілі. Але аднекуль у мястэчку з’явіліся нейкія вырадкі, якія, мяркуючы на раненнях сабакі, білі яго малатком і свідравалі дрылём. Але ў міліцыі нам паабяцалі, што будзе афіцыйнае расследаванне», — кажа Аляксей Сюдак.

Так сабака выглядаў, калі з'явіўся ў мястэчку каля месяца таму. 

Так сабака выглядаў, калі з'явіўся ў мястэчку каля месяца таму. 

Так сабака выглядае сёння. 

Так сабака выглядае сёння. 

Зараз з сабакам усё ў парадку. Валанцёры яго памылі, апрацавалі раны, адвезлі да ветэрынара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?