У Ляхавіцкім раёне жанчына-кіроўца пацярпела, унікаючы сутыкнення з грузавіком, паведамляе міліцыя.

Аварыя здарылася 17 жніўня каля 13.20 на 3-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы — Свяціца. Насустрач адзін аднаму рухаліся гружаны саломай МАЗ з прычэпам, якім кіраваў 64-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, і аўтамабіль «Кіа», якім кіравала 31-гадовая жыхарка Ляхавіч.

У грузавіка з задняга правага кола прычэпа выскачыла стопарнае кальцо — ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца «Кіа», унікаючы сутыкнення, з'ехала ў кювет каля лесу. У выніку ДТЗ жанчына з траўмамі шпіталізавана ў раённую бальніцу. Яна была прышпіленая рамянём бяспекі. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0