Майкл Фэлпс - галоўны твар амерыканскай рэкламы. Фота Нью-Ёрк Таймс

Майкл Фэлпс - галоўны твар амерыканскай рэкламы. Фота Нью-Ёрк Таймс

14‑разовага алімпійскага чэмпіёна Майкла Фелпса дыскваліфікавалі на тры месяцы.

Федэрацыя плавання ЗША дыскваліфікавала Майкла Фелпса, які заваяваў восем залатых медалёў на Алімпіядзе‑2008 (а таксама шэсць у Афінах), на тры месяцы за курэнне марыхуаны.

Цягам гэтага тэрміна 23‑гадоваму спартсмену не будзе аказвацца ніякая фінансавая падтрымка з боку федэрацыі.

«Ніякага фармальнага парушэння антыдопінгавага кодэкса няма, але мы рашылі найстражэйшым чынам папярэдзіць Майкла, які сваім учынкам расчараваў многіх людзей, найперш тысячы дзяцей, якія з’яўляюцца чальцамі федэрацыі. Бо яны глядзелі на яго, як на мадэль для пераймання, ‑‑ гаворыцца ў заяве федэрацыі. — Майкл пагадзіўся з гэтай вымовай і мае намер вярнуць давер да сябе ў найбліжэйшыя тэрміны».

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0