Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў абсурдам інфармацыю пра воблака радыенуклідаў, якое нібыта ўтварылася пасля выбуху ракеты на расійскім палігоне пад Северадзвінскам, піша РИА Новости.

«Прапаную вам арыентавацца на заявы, якія ў гэтай сувязі зрабіў учора прэзідэнт, які сказаў, што ніякай небяспекі няма… Усе ўлады працуюць, з тым каб не дапусціць нават найменшай небяспекі для грамадзян Расіі ў сувязі з гэтай няштатнай сітуацыяй», — сказаў Пяскоў, кажучы аб паведамленнях пра тое, што станцыі маніторынгу радыяцыі ў Кіраве і Дубне перасталі перадаваць інфармацыю пасля надзвычайнага здарэння ў Архангельскай вобласці 8 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0