Анатоль Лябедзька запісаў відэазварот, у ім ён заклікае падпісаць петыцыю за звальненне старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Хоць папярэдняя спроба палітыка дагрукацца да самога Лукашэнкі не прынесла плёну, ён вырашыў не спыняцца. Гэтым разам ён выступае за адстаўку Лідзіі Ярмошынай. 

«Мільёны людзей хочуць пераменаў. Перамены пачынаюцца з дзеянняў. З малых, але важных крокаў. Як, напрыклад, патрабаванне адстаўкі адыёзнай Ярмошынай. Гэта імя намінальнае, гэта сінонім слоў «хлусня», «падман», «фальсіфікацыі». Гэта ў тым ліку і з-за яе амаль сем мільёнаў выбарцаў Беларусі не маюць права выбару.

Падпішы петыцыю за адстаўку Ярмошынай, пакажы ўладзе, што ты стаміўся ад хлусні, што ты хочаш пазітыўных пераменаў!» — заклікае палітык. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0