Фінансавая міліцыя раскрыла схему крадзяжу каўстычнай соды на віцебскім мясакамбінаце.

Устаноўлена, што загадчыца склада, два таваразнаўцы аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і кіроўца прадпрыемства са студзеня 2018 года па май 2019 года выкрадалі каўстычную грануляваную соду, якая пастаўлялася на прадпрыемства.

Каб стварыць лішкі соды для яе продажу, соду выдавалі са склада ў меншай колькасці, чым прадугледжвалася нормамі. «Зэканомленая» сода назапашвалася на складзе, пры гэтым складаліся заяўкі на яе закупку. Аднак пасля набыцця соду дастаўлялі транспартам мясакамбіната не на склад прадпрыемства, а ў сталічную камерцыйную структуру, якой прадавалі тавар за гатоўку.

Па гэтай схеме было выкрадзена 10 тон соды на суму больш за 25 тысяч рублёў.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0