Учора ўвечары паказам трымценніка “Іншаземец” пачаўся 59-ы Берлінскі кінафестываль.

Выбар невыпадкова паў на стужку Тома Тыквера (аўтарам “Бяжы, Лола, бяжы”), дзе Клайв Эван грае агента Інтэрпола, які расследуе злачынную дзейнасць несумленных банкіраў. Дырэктар кінафестывалю Дытэр Колек, цалкам усведамляючы афарбоўку фільма ў часы эканамічнага крызісу, кажа: “Калі б мы прадставілі “Іншаземца” паўгода таму, дык цалкам верагодна, што нашай гісторыі ніхто бы не паверыў. Сёння ж стужка пра банкаўскія махінацыі выглядае хутчэй як дакументальны фільм”. Ён мае рацыю: дарма што сцэнар фільма быў напісаны шэсць гадоў таму, але ж, здаецца, наўпрост жывіўся з газетных загалоўкаў, што малай драбніцай не штодня паведамляюць пра покрыш фінансавых сітэм розных краінаў. Актор Клайв Оўэн дадае: “Пытанне, якое ставіцца ў фільме: ці можна давяраць тым людзям, якія аперуюць нашымі ўкладамі, а падобнае пытанне хвалюе сёння людзей таксама ў рэальным жыцці, у час сусветнага фінансавага крызісу”.

Паказам “Іншаземца” распачаў 11-дзённы марафон прэм’ераў. Нягледзячы на берлінскую непагадзь, нямала галівудскіх зорак маюць ступіць на фестывальны чырвоны дыван: Нямеччыну маюць наведаць Томі Лі Джонс, які зняўся ў галоўнай ролі ў фільме “У электрычным тумане” і Дэмі Мур, што грае ў драме Мітчэла Ліхтэнштэйна “Слёзы шчасця”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?