Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

ДАІ з 7 па 17 жніўня правяла прафілактычную акцыю «Дзяржтэхагляд». За гэты час выяўлена больш за 14 тысяч транспартных сродкаў без тэхагляду.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам в.а. па пасадзе начальніка ДАІ Аляксандр Цагельнік, паведамляе БЕЛТА.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правяралі ў кіроўцаў у розных населеных пунктах наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Галоўнай мэтай ініцыяванай МУС дэкады было прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да падтрымання свайго транспарту ў тэхнічна спраўным стане.

«Падчас штодзённых рэйдавых мерапрыемстваў выяўлена звыш за 14 тысяч фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, у тым ліку 4,3 тыс. фактаў паўторнай эксплуатацыі на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання», - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Што тычыцца транспарту, які належыць і юрыдычным асобам і ІП, то выяўлены 441 факт эксплуатацыі без тэхагляду, у тым ліку 157 паўторных на працягу года. «За допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспарту без дазволу да адказнасці прыцягнуты 282 службовыя асобы», - дадаў прадстаўнік УДАІ МУС. Выяўлены арганізацыі, якія сістэматычна дапускаюць такія парушэнні, выдадзены 122 прадпісанні на ўстараненне прычын і ўмоў адміністрацыйных правапарушэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0