Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў прэм'ер-міністра Даніі ў «непрыемнай і недарэчнай» рэакцыі на прапанову купіць Грэнландыю.

«Я думаю, гэта быў не вельмі добры спосаб сказаць нешта. Яны проста маглі адказаць мне «не»», — сказаў Трамп журналістам у Белым доме, перадае The Hill.

Па словах Трампа, прэм'еру Даніі Метэ Фрэдэрыксен не варта было называць яго ідэю «абсурднай».

«Яны павінны былі сказаць, што не будуць гэтага рабіць. Але не кажыце пра абсурднасць ідэі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0