У Брэсце ў цэнтры горада выявілі скрыню з мінамётнымі мінамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе МУС.

У абласным цэнтры ўжо на працягу месяца працуе пошукавы батальён вайсковай часці 28443, вядуцца раскопкі на тэрыторыі, прылеглай да Сімяонаўскага кафедральнага сабора. За гэты час выкапалі больш за 200 касцяных парэшткаў салдат. А сёння ў 15.33 у міліцыю патэлефанаваў спецыяліст батальёна і паведаміў, што на тэрыторыі храма знайшлі скрыню з мінамётнымі мінамі.

На месцы працуюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Брэста і сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5526.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0