Аварыя адбылася 21 жніўня прыблізна 8 гадзін раніцы ў Наваполацку, паведамляе абласная міліцыя.

28-гадовы мінчук на Audi А4, здзейсніў наезд на 56-гадовага кіроўцу Audi 80, калі той даставаў з багажніка знак аварыйнага спынення. Аўтамабіль знаходзіўся на праезнай частцы з уключанай аварыйнай сігналізацыяй.

У выніку ДТЗ 55-гадовы навапалачанін атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0