Некалькі месяцаў таму я напісаў ліст на імя прэзідэнта.

Звярнуў увагу, што выдатны паэт Рыгор Барадулін знаходзіцца ў цяжкім фінансавым стане і мае не надта добрае здароўе. Частка грамадзян імкнецца дапамагчы паэту. Яны прадаюць яго кніжкі, каб выручыць за гэта грошы. Я прапанаваў кіраўніку дзяржавы дапамагчы Рыгору Барадуліну.

Праз паўтара месяца напісаў яшчэ адзін ліст з просьбай паведаміць мне, ці знайшлі спосаб дапамагчы паэту.

У адказ мне паведамілі, што Р.Барадуліну налічваецца пенсія за асобыя заслугі, пры разліку якой выкарыстаныя максімальныя каэфіцыенты. Ён пастаўлены на ўлік у Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, дзе ў любы час можа атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

«Зваротаў аб аказанні матэрыяльнай ці іншай падтрымкі ад Р.Барадуліна ў Адміністрацыю прэзідэнта не паступала, — піша начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце з зваротамі грамадзян Адміністрацыі прэзідэнта С.Буко. — У выпадку накіравання ім такога пісьма яно будзе разгледжана ў адпаведнасці з заканадаўствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?