74-гадовая Надзея Рэгнацкая — маці начальніка дэпартамента рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння карупцыі Масквы Уладзіміра Рэгнацкага — валодае кватэрай у элітным жылым доме. Пра гэта паведамляе Фонд барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Плошча кватэры — 146 квадратных метраў. Рынкавая цана такога жылля складае 200 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль $3 мільёны).

Кватэру Надзеі Рэгнацкай у 2013 годзе падарыў яе сын. Да гэтага ён два гады валодаў жыллём сам. Рэгнацкі купіў гэтую кватэру ва ўрада Масквы. Фонд сцвярджае, што «купля» — гэта форма дарэння. Горад вылучае са свайго балансу нерухомасць і раздае яе чыноўнікам.

Згодна з дэкларацыяй Рэгнацкага, у 2018 годзе яго даход склаў 5,6 мільёна расійскіх рублёў ($84 тысячы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0